Provided by: mkvtoolnix_90.0-1build1_amd64 

NAME
mkvinfo - Запіс звестак аб элементах у файлы Matroska
Кароткі змест
mkvinfo [параметры] {зыходны-файл}
Апісанне
Гэтая праграма выводзіць спіс усіх элементаў, якія ўтрымліваюцца ў Matroska. Выхадныя даныя, уключаючы
звесткі аб скарыстаных кадзіроўшчыках, могуць быць абмежаваныя спісам трэкаў у файле.
-a, --all
Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. Акрамя таго, ён не паказвае
некаторыя часта заўважаныя элементы. Праз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад
узроўня дэталізацыі і пакажа ўсе элементы.
-c, --checksums
Вылічвае і паказвае кантрольную суму Adler-32 для кожнага кадра. Карысна толькі для адладкі.
-o, --continue
Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. раз гэты параметр mkvinfo(1)
працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі.
-p, --hex-positions
Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў шаснаццатковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі.
-P, --positions
Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў дзесятковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі.
-s, --summary
Паказваць толькі кароткія звесткі і не кожны элемент у выніках пошуку mkvinfo(1).
-t, --track-info
Паказаць статыстыку для кожнага трэка ў пашыраным рэжыме. Таксама задае рэжым пашыранасці ў 1, калі
ён быўя 0 да гэтага.
-x, --hexdump
Паказаць 16 першых байтоаў кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе.
-X, --full-hexdump
Паказаць усе байты кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе.
-z, --size
Паказаць памер кожнага элемента, у тым ліку яго загалоўка.
--command-line-charset кадзіроўка
Задае кадзіроўку для канвертацыі радкоў, зададзеных у камандным радку. Стандартная кадзіроўка
прывязаная да сістэмнай лакалізацыі.
--output-charset кадзіроўка
Задае кадзіроўку, у якой канвертуюцца выхадныя радкі. Па змаўчанні выкарыстоўваецца бягучая
кадзіроўка сістэмнай мовы.
-r, --redirect-output імя-файла
Усе паведамленні запісваюцца ў файл імя-файла замест кансолі. Хаця гэта можна зрабіць і праз
перанакіраванне вываду, ёсць асобныя выпадкі ўжывання менавіта гэтага параметра: калі тэрмінал
інтэрпрэтуе ў іншы спосаб вываду перад запісам файла. Набор сімвалаў, зададзены праз
--output-charset, улічваецца.
--ui-language код
Прымусова выкарыстоўваць пераклад на код мовы (напр., «de_DE» для нямецкай). Калі задаць «list»
замест кода, то будзе выведзены спіс даступных перакладаў.
--abort-on-warnings
Задае mkvmerge перапыненне пасля з'яўлення першага папярэджання. Код завяршэння праграмы будзе 1.
--debug тэматыка
Уключыць рэжым адладкі для зададзенай функцыі. Гэты параметр карысны толькі для распрацоўшчыкаў.
--engage функцыя
Уключыць эксперыментальныя функцыі. Спіс даступных функцый можа быць выкліканы з дапамогай mkvinfo
--engage list. Гэтыя функцыі не прызначаныя для штодзённага выкарыстання.
--gui-mode
Уключае рэжым графічнага інтэрфейса. У гэтым рэжыме могуць выводзіцца спецыяльна адфармаціраваныя
радкі для адпраўкі кантрольных паведамленняў інтэрфейсу. Фармат паведмленняў — '#GUI#message'. За
паведамленнем могуць быць зададзеныя пары ключа і значэння, напрыклад
'#GUI#message#key1=value1#key2=value2...'. Паведамленні і ключы не перакладаюцца і заўжды выводзяцца
на англійскай.
-v, --verbose
Больш падрабязнасцяў. Глядзіце секцыю аб узроўнях дэталізацыі з апісаннем інфармацыі, якая выводзіцца
на кожным узроўні.
-h, --help
Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці.
-V, --version
Паказаць звесткі аб версіі і выйсці.
@файл-параметраў.json
Счытвае дадатковыя аргументы каманднага радка з файла options-file. Поўнае апісанне падтрымліваных
фарматаў для такіх файлаў глядзіце ў секцыі «Файлы параметраў» на старонцы дакументацыі mkvmerge(1).
Узроўні дэталізацыі
Параметр -v можа быць выкарыстаны для павышэння ўзроўня дэталізацыі mkvinfo(1) і для вываду большых
звестак аб бягучым файле.
На ўзроўні 0 mkvinfo(1) надрукуе толькі загалоўкі знойдзеных трэкаў і іхнія тыпы. mkvinfo(1) завершыцца,
як толькі загалоўкі будуць цалкам прааналізаваныя (больш тэхнічна: як толькі будзе выяўлены першы
кластар). На гэтым узроўні запісы загалоўка пошуку і Сue не будуць паказвацца — нават калі яны
размешчаныя перад звесткамі аб трэку.
На ўзроўні 1 mkvinfo(1) таксама будзе друкаваць усе элементы Matroska, якія сустракаюцца для поўнага
файла, акрамя запісаў загалоўка пошуку і запісаў Сue. Калі ўключаны рэжым зводкі, то mkvinfo(1) таксама
выведзе пазіцыю кадра.
Той жа эфект дасягаецца параметрам --continue.
На ўзроўні 2 mkvinfo(1) таксама выведзе запісы загалоўкаў пошуку, запісы Сue і пазіцыю ў файле, на якой
кожны элемент Matroska можа быць знойдзены.
Той жа эфект дасягаецца параметрам --all --positions.
На ўзроўні 3 і вышэй mkvinfo(1) надрукуе некаторыя звесткі, якія не звязаныя напрамую з элементам
Matroska. Усе астатнія элементы друкуюць толькі тыя элементы, якія былі толькі што знойдзеныя. Узровень 3
дадае метададзеныя для аблягчэння адладкі (чытай: прызначаная толькі для распрацоўшчыкаў). Усе радкі,
напісаныя на ўзроўні 3, заключаныя ў квадратныя дужкі, каб іх было лёгка адфільтраваць.
Канвертацыя тэкставых файлаў і кадзіровак
Падрабязнае абмеркаванне таго, як усе інструменты пакета MKVToolNix апрацоўваюць канвертацыю набораў
сімвалаў, кадзіроўку ўводу/вываду, кадзіроўку каманднага радка і кадзіроўку кансолі, глядзіце ў секцыі з
ідэнтычнай назвай у даведкавай старонцы mkvmerge(1).
Коды завяршэння
mkvinfo(1) завяршаецца адным з трох кадоў:
• 0 -- Гэты код завяршэння азначае, што запуск скончыўся паспяхова.
• 1 -- У гэтым выпадку mkvinfo(1) выдаў хаця б адно папярэджанне, аданк працэс працягнуўся.
Папярэджанню папярэднічае тэкст 'Warning:'.
• 2 -- Гэты код завяршэння выкарыстоўваецца ў выпадку ўзнікнення памылкі. mkvinfo(1) спыняе працу
адразу пасля вываду паведамлення аб памылцы. Памылкі могуць узнікнуць праз памылковыя параметры
каманднага радка, праз памылку чытання/запісу або проста праз пашкоджаныя файлы.
Пераменныя асяроддзя
mkvinfo(1) выкарыстоўвае стандартныя пераменныя, якія вызначаюць сістэмную мову (напрыклад: LANG і
сямейства LC_*). Дадатковыя пераменныя:
MKVINFO_DEBUG, MKVTOOLNIX_DEBUG і яго кароткая форма MTX_DEBUG
Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --debug.
MKVINFO_ENGAGE, MKVTOOLNIX_ENGAGE і яго кароткая форма MTX_ENGAGE
Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --engage.
Глядзіце таксама
mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvpropedit(1), mkvtoolnix-gui(1)
Хатняя старонка
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix[1].
AUTHOR
Морыц Бункус <moritz@bunkus.org>
Распрацоўшчык
NOTES
1. хатняй старонцы MKVToolNix
https://mkvtoolnix.download/
MKVToolNix 90.0 2025-02-08 MKVINFO(1)